Адукацыя адчыняе дзверы

Пра праект:

Тэрміны: 01.01.2015 – 31.12.2016

Бюджэт: 303 516 €, унёсак ЕС – 227 637 €

Арганізацыя-выканаўца: Інстытут міжнароднага супрацоўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – праз Прадстаўніцтва зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” у РБ).

Геаграфія: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць.

Апісанне

Адукацыя асуджаных дае чалавеку магчымасць пасля вызвалення хутчэй адаптавацца ў грамадстве, зніжае рызыку паўторных правапарушэнняў. У папраўчых установах не заўсёды можна атрымліваць новыя веды і навыкі. Праект дазволіць зрабіць адукацыю больш даступнай для асуджаных.

Мэты і задачы: У супрацоўніцтве з грамадскімі арганізацыямі, навучальнымі ўстановамі і сацыяльнымі службамі стварыць на базе шасці папраўчых устаноў адукацыйныя праекты для асуджаных. Інфармацыйная задача – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы правоў асуджаных (тэме права на адукацыю для асуджаных) і неабходнасці гуманізацыі папраўчай сістэмы Беларусі.

Прамежкавыя вынікі: У 2015 годзе для ўдзелу ў праекце было адабрана шэсць папраўчых устаноў Гомеля і Гомельскай вобласці, супрацоўнікі якіх праслухалі курс па тэмах: “Адукацыя ў кантэксце канцэпцыі правоў чалавека”, “Уводзіны ў тэорыю і практыку адукацыі дарослых”, “Праектны менеджмент”, “Стратэгіі супрацоўніцтва”. Па выніках курса яны распрацавалі шэсць міні-праектаў, якія будуць рэалізаваныя ў 2016 годзе. Больш за 500 асуджаных асвояць новыя прафесіі (“пячнік”, “аператар ЭВМ”, “зваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах”, “цырульная справа”, “майстар па манікюры і візажыст”), камп’ютарную грамату, навучацца весці хатнюю гаспадарку, планаваць асабісты бюджэт , вырашаць канфліктныя сітуацыі.

У верасні 2015 года на базе папраўчай калоніі №4 (Гомель) пачаўся эксперымент, удзельнікі якога атрымаюць вышэйшую адукацыю ў месцах пазбаўлення волі дыстанцыйна: 14 жанчын навучаюцца па спецыяльнасцях “псіхалогія”, “бухгалтарскі ўлік” і “менеджмент”. Гэты досвед плануецца распаўсюдзіць на іншыя папраўчыя ўстановы краіны.

Кантакты: Беціна Бранд, менеджар праекта

+ 49 228 9756962, brand@dvv-international.de

Марына Малініна, каардынатар праекта на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

+375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97, malinina@dvv-international.by

Спасылка ў інтэрнэце: 

http://www.dvv-international.org.ua/be/belarus/praekty/2017/adukacyja-adchynjae-dzvery/

Дакументы:

Гомельскія Рэкамендацыі па развіцці адукацыі ў пенітэнцыярных установах Рэспублікі Беларусь

attach.png Буклет праекта

attach.png Апісанне праекта

Кароткая версія выніковай справаздачы

Інфаграфіка па выніках справаздачы