Сістэма аўтаматызацыі працэсу ўліку выдаткаванай энергіі і вады: беражыце ваду
Пра праект:
Тэрміны: 22.07.2015 – 20.02.2020
Бюджэт: 595 268,69 €, унёсак ЕС – 476 036,37 €.
Арганізацыя-выканаўца:
Чавускі раённы выканаўчы камітэт
Чавускае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Жылкамгас”
Магілёўскае грамадскае экалагічнае аб’яднанне “ЭНДА”.
Геаграфія: Чавускі раён Магілёўскай вобласці
Апісанне
У Чавусах мясцовыя ўлады актыўна працуюць над энергазберажэннем і абаронай навакольнага асяроддзя. Вясной 2014 года горад стаў восьмым па ліку населеным пунктам Беларусі, які далучыўся да Пагаднення мэраў і ўзяў на сябе шэраг абавязальніцтваў. У прыватнасці, да 2020 года тут павінны скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20%, паменшыць спажыванне энергіі на 20% і павялічыць долю выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі да 20%. Праект “Беражыце ваду” дае гораду добрую магчымасць выканаць асноўныя пункты дамовы.
Мэты і задачы:
– укараненне ўнікальнай для рэгіёну “Смарт-сістэмы маніторынгу і кіравання вода-, цепла- і электразабеспячэннем спажыўцоў Чавускага раёна”, якая павысіць якасць і надзейнасць камунальных паслуг, забяспечыць эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў і вады;
– аналіз працы сістэм водазабеспячэння, цеплавых сетак, ачышчальных збудаванняў, абсталявання чавускага “Жылкамгаса”;
– інфармаванне мясцовых жыхароў пра сучасныя метады эканоміі энергарэсурсаў і вады.
Прамежкавыя вынікі:
Вясной 2016 года адбыўся энергетычны аўдыт аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Атрыманыя звесткі былі выкарыстаныя для ўкаранення Смарт-сістэмы - тэхналогіі, што аўтаматычна збірае інфармацыю пра расход электрычнай і цеплавой энергіі, газу, тэмпературу вады з прыбораў уліку, а затым перадае звесткі ў камп'ютарную сістэму камунальнага прадпрыемства для аналіза, ліквідацыі непаладак, разлікаў са спажыўцамі.
Дзякуючы праекту, на гарадской каналізацыйна-помпавай станцыі замянілі пагружныя помпы, правялі капітальны рамонт трубы каналізацыйнага калектара, на паветраводах ачысных збудаванняў ўсталявалі частотна-рэгулюемыя электрапрывады. Таксама была створаная сістэма аўтаматычнага рэгулявання ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
У межах праекта створаны грамадскі інфармацыйны цэнтр "Вада і энергія". Любы жыхар - ад школьніка да пенсіянера - можа даведацца, як эканоміць цяпло, ваду і электраэнергію. Пры дапамозе нескладанай праграмы, распрацаванай у межах праекта, можна самастойна весці разлікі затрат электраэнергіі і вады, мадэляваць розныя варыянты эканоміі цяпла. Такія "калькулятары" размешчаныя ў агульным доступе на сайце Чавускай "Жылкамгаспадаркі" ((http://chausygkh.by/ru/beregite-vodu))
Дзякуючы ўкараненню інавацыйных тэхналогій на аб'ектах, уключаных у праект, спажыванне электраэнергіі скарацілася на 3000 МВт; на некаторых аб'ектах спажыванне знізілася на 20%. Выкіды CO2 скараціліся амаль на 1,5 тысячы тон, а страты вады - на 8% у год.
Пра праект:
http://chausygkh.by/by/beregite-vodu-2
http://chausygkh.by/downloads/projects/save-water/description.docКантакты:
Андрэй Верхаводкін, rikchausy@chausy.gov.by
вул.Ленінская, д.17, 213206, г. Чавусы, Беларусь
https://chausy.gov.by