Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Беларусі
Пра праект:
Тэрміны: 02.09.2013 – 01.08.2016
Бюджэт: 2 785 400 €
Арганізацыя-выканаўца: Міжнародны кансорцыум на чале з кампаніяй ECORYS Nederland BV (Нідэрланды). У склад кансорцыуму таксама ўваходзяць кампаніі ECORYS Polska s.p. (Польшча), Oxford Policy Management (Вялікабрытанія) і Project Management Limited (Ірландыя)
Нацыянальныя партнёры: Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы эканамічны інстытут Міністэрства эканомікі і яго рэгіянальныя філіялы, а таксама Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Мінскі і Магілёўскі абласныя выканаўчыя камітэты
Геаграфія: Рэспубліка Беларусь
Апісанне
Кожны раён Беларусі мае свае ўнікальныя рысы, моцныя і слабыя бакі. Ведаць і ўлічваць іх у працэсе стратэгічнага планавання важна як для саміх раёнаў, так і для ўсёй краіны. Дадзены праект ёсць часткай комплекснай праграмы RELOAD у падтрымку намаганняў урада Беларусі па прасоўванні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Яшчэ адзін кампанент праграмы RELOAD рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.
Мэта: Прааналізаваць актуальную палітыку рэгіянальнага развіцця Беларусі, ацаніць яе моцныя і слабыя бакі, падрыхтаваць рэкамендацыі па паляпшэнні сістэмы кіравання і планавання. Павысіць патэнцыял прадстаўнікоў мясцовых органаў улады ў сферы кіравання развіццём рэгіёнаў.
Вынікі: Эксперты праекта правялі комплексны аналіз прававых, інстытуцыянальных і фінансавых аспектаў сістэмы кіравання рэгіянальным развіццём. Вынікі і рэкамендацыі выкладзены ў публікацыі “Рэгіянальнае развіццё ў Рэспубліцы Беларусь: выклікі і перспектывы”, а таксама ў выніковай кнізе праекта.
Упершыню для кожнай з шасці абласцей краіны распрацаваныя стратэгіі ўстойлівага развіцця. Рэгіянальныя працоўныя групы, у якія ўвайшлі беларускія і міжнародныя эксперты, вучоныя-эканамісты і спецыялісты аблвыканкамаў, прадстаўнікі акадэмічных колаў і няўрадавых арганізацый вызначылі перспектывы сваіх рэгіёнаў, а таксама пазначылі ключавыя кірункі, на якіх варта сканцэнтраваць галоўныя намаганні і рэсурсы. У кожнай вобласці вызначаны тэмы, зацікаўленыя бакі і дэманстрацыйныя пляцоўкі для рэгіянальных пілотных праектаў. Праектам таксама падрыхтаваны шэраг метадалагічных матэрыялаў па стратэгічным планаванні рэгіянальнага развіцця.
Падрыхтаваная дакументацыя і запушчаная рэалізацыя праектаў з агульным бюджэтам у памеры 6,7 млн еўра (пастаўка абсталявання для электраэнергіі, атрыманай экалагічна чыстым метадам, і комплекснага кіравання адкідамі; падтрымка ўстойлівага развіцця турызму).
У мэтах развіцця прафесійных навыкаў і павышэння кампетэнтнасці органаў кіравання рэалізаваная спецыяльная праграма семінараў, трэнінгаў, круглых сталоў і навучальных паездак па актуальных пытаннях рэгіянальнага развіцця. У навучальных мерапрыемствах праекта ўзялі ўдзел больш за 500 беларускіх спецыялістаў. Падчас паездак у Нідэрланды, Польшчу, Турцыю і Латвію каля 100 ўдзельнікаў праграмы змаглі асабіста пазнаёміцца з еўрапейскім досведам фармавання і рэалізацыі рэгіянальнай палітыкі.
Кантакты:
Пітэр Корсбі, кіраўнік праекта
+375 29 330 64 41, peterkorsby@hotmail.com
Кедзіч Валерыя
+ 375 29 330 85 75, valeriekedich@gmail.com
Спасылка ў інтэрнэце: http://regdev.by/
Дакументы:
Метадалагічныя і практычныя падыходы да планавання рэгіянальнага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь
Рэкамендацыі па распрацоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь
Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь: вынікі
Рэгіянальнае развіццё ў Рэспубліцы Беларусь: выклікі і перспектывы