Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё
Энергетыка
Развіццё прыватнага сектара
Рэгіянальнае развіццё
Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя
Культура, навука, адукацыя і моладзь
Грамадзянская супольнасць і правы чалавека
Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне
Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы
Міграцыя, прытулак і бежанцы
Кіраванне дзяржаўнай мяжой
Мір і бяспека
Нормы і стандарты
Тэма: Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя
Наваполацк — ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада
Уключэнне дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю ў адукацыйны працэс і паўнавартаснае грамадскае жыццё — адна з важных задач цывілізаванага грамадства. Праект накіраваны на стварэнне інклюзіўнага асяроддзя, зняцце сацыяльных і псіхалагічных бар’ераў у дачыненні да людзей з інваліднасцю.
Распрацоўка пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі
Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь (БЕЛМЕД)
Амаль 90% усіх смерцяў у Беларусі звязаныя з неінфекцыйнымі захворваннямі (НІЗ): 63% прыпадае на сардэчна-сасудзістыя, 14% – на анкалагічныя. Іх развіццю спрыяюць шкодныя звычкі, няправільнае харчаванне і маларухомы лад жыцця. Паменшыць цяжар небяспечных хвароб магчыма за кошт зніжэння фактараў рызыкі, звязаных з НІЗ.
Валожын без бар’ераў: Пашырэнне магчымасцей для аказання сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з інваліднасцю ў Валожынскім раёне
Дзякуючы праекту Валожын стане стартавай пляцоўкай для развіцця турызму без бар’ераў. У горадзе з’явяцца першы ў Беларусі турыстычны цэнтр і хостэл для людзей з інваліднасцю, а ў Налібоцкай пушчы – спецыяльна абсталяваная сцежка.
Школа бацькоў. Прасоўванне пазітыўнага бацькоўства ў Беларусі
Сем’ям, якія выхоўваюць сірот, часта бракуе ведаў і навыкаў – досведу ўзаемадзеяння з біялагічнымі бацькамі дзяцей, урэгулявання канфліктных сітуацый.
Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі
Сямейны клуб – гэта аб’яднанне людзей з агульнымі інтарэсамі, якія займаюцца актуальнымі праблемамі сельскай мясцовасці. Такія нефармальныя суполкі дапамагаюць аказваць падтрымку сем’ям, якія пражываюць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, і прыцягваць актыўных мясцовых жыхароў да развіцця свайго рэгіёну.
Валанцёрскія ініцыятывы грамадзянскага насельніцтва ў аддаленых рэгіёнах Беларусі
Дзяржаўныя арганізацыі, закліканыя клапаціцца аб старых, інвалідах, сіротах і іншых уразлівых групах насельніцтва, часцяком адчуваюць недахоп кадраў. Асабліва востра праблема стаіць у аддаленых рэгіёнах Беларусі. На дапамогу прыходзяць валанцёры грамадскіх арганізацый – добраахвотнікі, якія свядома і бескарысліва працуюць дзеля іншых.