Рэспубліканскі семінар у рамках рэалізацыі Ініцыятывы «Мэры за эканамічны рост», якая фінансуецца Еўрапейскім саюзам, адбыўся 8 верасня 2017 г. у Тэхнапарку Магілева. Семінар праводзіўся ў супрацоўніцтве з Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і Магілёўскай асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
Праект «Мэры за эканамічны рост» рэалізуецца ў 6 краінах Усходняга партнерства, да якіх адносяцца Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Агульны бюджэт праекта складае 5 млн еўра. Тэрмін рэалізацыі праекта - да снежня 2020 г.
Праект накіраваны на ўзмацненне патэнцыялу мясцовых улад Рэспублікі Беларусь і іншых краін Усходняга партнерства для стымулявання эканамічнага росту і стварэння новых працоўных месцаў пры дапамозе фарміравання спрыяльнага бізнес-асяроддзя, падтрымкі прадпрымальніцтва і прыцягнення інвестыцый у мясцовыя эканомікі ў інтарэсах устойлівага развіцця.
Руслан Страхар, старшыня Камітэта эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Пітэр Корсбі, кіраўнік Праекта Сакратарыята Ініцыятывы, і Віктар Красоўскі, генеральны дырэктар Магілёўскай асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, павіталі ўдзельнікаў мерапрыемства, падкрэслілі значэнне эканамічнага росту для паспяховага развіцця і адзначылі асаблівую ролю ў гэтым мясцовых улад. Удзельнікі семінара абмеркавалі магчымасці і перавагі, якія ўзнікаюць у мясцовых адміністрацый у выніку афіцыйнага далучэння да Ініцыятывы «Мэры за эканамічны рост», таксама абавязацельствы, якія з'яўляюцца ў гэтай сувязі.
Быў зроблены кароткі агляд першых вынікаў рэалізацыі Праекта:
- 15 мясцовых адміністрацый Беларусі (па стане на верасень 2017 г.) далучыліся да Ініцыятывы «Мэры за эканамічны рост»;
- 12 праектных прапаноў былі прадстаўлены беларускімі ўдзельнікамі ў Еўракамісію на конкурс грантаў для рэалізацыі пілотных праектаў у рамках Ініцыятывы;
- 5 з 12 праектных прапаноў прайшлі на заключны этап конкурсу. Адбор фіналістаў будзе завершаны ў сярэдзіне кастрычніка 2017 года.
Агляд вынікаў стаў асновай для абмеркавання наступных крокаў, неабходных для паспяховай рэалізацыі Ініцыятывы, ролі ўдзельнікаў у гэтым працэсе, а таксама будучых мерапрыемстваў праекта для Беларусі.
Пітэр Корсбі, кіраўнік Праекта, Сакратарыят, адзначыў: «Варта сказаць, што мясцовыя ўлады Беларусі значна зацікаўлены Ініцыятывай ЕС «Мэры за эканамічны рост». Мы бачым вялікі патэнцыял мясцовых адміністрацый Беларусі, які дазваляе паляпшаць мясцовае бізнес-асяроддзе, развіваць пры падтрымцы ЕС шырокае эканамічнае партнерства ў інтарэсах эканамічнага росту і занятасці тэрыторый. Мы рады, што сёння дзякуючы адабрэнню Ініцыятывы «Мэры за эканамічны рост» з боку Савета Міністраў, а таксама прызнанню яе актуальнасці мясцовыя адміністрацыі Беларусі могуць быць далучаны да яе ў поўнай меры. Спадзяемся, што гэта прынясе карысць не толькі Беларусі, але і рэгіёну Усходняга партнёрства ў цэлым».
Семінар завяршыўся цырымоніяй узнагароджання беларускіх удзельнікаў, якія далучыліся да Ініцыятывы «Мэры за эканамічны рост». Пятнаццаці беларускім мясцовым адміністрацыям-падпісантам былі ўручаны сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх уваходжанне ў рэгіянальную сетку, якая налічвае сёння ў 6 краінах звыш 170 удзельнікаў, якія добраахвотна ўзялі на сябе абавязацельствы па садзейнічанні эканамічнаму развіццю ў інтарэсах сваіх грамадзян і тэрыторый у цэлым.
Семінар «Мэры за эканамічны рост» - флагманская ініцыятыва ЕС па падтрымцы развіцця на мясцовым узроўні - сабраў больш за 50 удзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі рэгіянальных і мясцовых улад рэспублікі, дэпутацкага корпуса, міжнародных і грамадскіх арганізацый.