

Журы, у складзе галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай, кіраўніка ўпраўлення маркетынгавых камунікацый кампаніі А1 Зміцера Курловіча, каардынатара па пытаннях прэсы і інфармацыі аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Таццяны Алякссеевай, вызначылі лепшыя з 26 прадстаўленых на конкурс заявак.


Пераможцы атрымалі дыпломы з рук Кіраўніка Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза у Беларусі Дзірка Шубеля.

Першае месца ў намінацыі «Лепшая камунікацыйная кампанія» атрымала ініцыятыва «Хамяк, суслік і палятуха: выратаваць супергрызуноў!» (у межах праекта «Экаманіторынг»).
У намінацыі «Лепшая камунікацыйная падзея» I месца прысуджана фотавыставе «Яе справа» (праект «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі»).
Лепшым камунікацыйным прадуктам быў названы інфапартал rovar.info праекта «Гарадскі веларух у Беларусі».

Лаурэатамі конкурса таксама сталі:
Лепшая камунікацыйная кампанія:
II месца — «Пухавіцкі край — адходы раздзяляй!» (праект «Развіццё паслуг у сферы кіравання адходамі для сельскага насельніцтва Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці»);
III месца — «Роварная школа для дарослых» (праект «Гарадскі веларух у Беларусі»).

Лепшая камунікацыйная падзея:
II месца — Фестываль Святла (праект «ГарСвятло: Энергаэфектыўная мадэрнізацыя вулічнага асвятлення ў горадзе Полацку»);
II месца — акцыя «На працу на ровары зімой» (праект «Гарадскі веларух у Беларусі»);
III месца — інклюзіўны лагер і фестываль «INФЕСТ» (праект «Валожын без бар’ераў»).

Лепшы камунікацыйны прадукт:
II месца — інтэрактыўны дапаможнік для школьнікаў «Як вывучаць рэкі?» (праект «Трансгранічныя водныя інспектары»);
III месца — трансгранічны музейны кластар Беларусь — Украіна (праект «Дняпроўскі паром»);
III месца — сайт novinclusion.by (праект «Наваполацк — ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада»).




