загрузка карты...
Паказаць карту
Адкрыць легенду Зачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма:

Завершаны
Падтрымка Рэспублікі Беларусь у галіне нормаў і стандартаў у сферы энергаэфектыўнасці спажывецкіх тавараў і прамысловай прадукцыі

Для актыўнага прасоўвання сваіх тавараў на еўрапейскім рынку Беларусі неабходна прывесці вытворчыя стандарты ў адпаведнасць з нормамі Еўрапейскага саюза, дзе энергаэфектыўнасць мае вялікае значэнне. Праект закліканы павысіць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі, палепшыць яе экалагічную эфектыўнасць.

Price: € 6 900 000 Status: Тэрмін: 2013 - 2016
Завершаны
Падтрымка рэгіянальнага і мясцовага развіцця ў Беларусі

Кожны раён Беларусі мае свае ўнікальныя рысы, моцныя і слабыя бакі. Ведаць і ўлічваць іх у працэсе стратэгічнага планавання важна як для саміх раёнаў, так і для ўсёй краіны. Дадзены праект ёсць часткай комплекснай праграмы RELOAD у падтрымку намаганняў урада Беларусі па прасоўванні ўстойлівага развіцця рэгіёнаў. Яшчэ адзін кампанент праграмы RELOAD рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.


Price: € 2 785 400 Status: Тэрмін: 2013 - 2016
Завершаны
Падтрымка Рэспублікі Беларусь у вырашэнні праблем нерэгулярнай міграцыі і абароны правоў чалавека ўразлівых груп мігрантаў

Беларусь – транзітная краіна, яе геаграфічнае становішча зручнае для міграцыі. За апошнія некалькі гадоў транзітны паток нелегальных мігрантаў і асоб, якія шукаюць прытулку, павялічыўся ў два разы. Дзяржаўныя, няўрадавыя і міжнародныя арганізацыі аб’ядналі намаганні для вырашэння гэтай праблемы.

Price: € 2 146 474 Status: Тэрмін: 2013 - 2016
Дзейсны
Флагманская ініцыятыва Еўрапейскай камісіі “Графен” (Graphene Flagship)

Графен прызнаны адным з самых перспектыўных матэрыялаў будучыні. Усе сусветныя распрацоўкі, якія вядуцца ў дадзены момант, нацэленыя на пошук практычнага прымянення гэтага матэрыялу, які валодае ўнікальнымі фізічнымі, хімічнымі і электрычнымі ўласцівасцямі.

Price: € 1 000 000 000 Status: Тэрмін: 2013 - 2022
Завершаны
Стварэнне эфектыўнай сістэмы культурных і інфармацыйных паслуг для сельскіх жыхароў “Свет інфармацыі, культуры і творчасці – для ўсіх”

Больш за 6 700 чалавек у Рагачоўскім раёне жывуць у 119 малых аддаленых населеных пунктах, дзе няма ўстаноў культуры. Праект не толькі дазволіў ім атрымліваць свежую інфармацыю, стаць удзельнікамі культурных падзей, але і дапамог раскрыць таленты.

Price: € 287 359 Status: Тэрмін: 2013 - 2016
Завершаны
Агародніцкая сетка па эксперыментаванні, абмене і распаўсюджанні інфармацыі (ExNet)

Столінскі раён – свайго роду эксперыментальны агародніцкі цэнтр Беларусі, дзе тэстуюцца і ўкараняюцца новыя элементы тэхналогій і агароднінныя культуры. Займаючыся агародніцтвам, сельскія жыхары самастойна забяспечваюць сябе, сваіх родных і блізкіх працай.

Price: € 335 231 Status: Тэрмін: 2013 - 2016
Завершаны
Энергаэфектыўнасць у школах

Праблема энергазберажэння становіцца для Беларусі ўсё больш актуальнай. Яе рашэнне ў пэўнай ступені залежыць ад узроўню экалагічнай культуры грамадзян. Праект дэманструе, што навучанне асновам энергаэфектыўнасці можна пачынаць з дзіцячага садка.

Price: € 2 000 000 Status: Тэрмін: 2013 - 2017
Завершаны
Праект Clima East: Падтрымка дзеянняў, накіраваных за змякчэнне ўздзеяння на змяненне клімату і адаптацыю да наступстваў змянення клімату ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі
Рэгіянальны праект дапаможа шасці краінам Усходняга партнёрства і Расіі змякчыць негатыўныя наступствы змянення клімату з улікам іх нацыянальных прыярытэтаў. Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі будзе аказаная падтрымка ў рэалізацыі дзяржаўнай кліматычнай палітыкі.
Price: € 8 200 000 Status: Тэрмін: 2012 - 2016
Завершаны
Ахова навакольнага асяроддзя міжнародных рачных басейнаў (EPIRB)

Дзяржавы сумесна забяспечваюць экалагічную бяспеку трансгранічных рэк, якія працякаюць па іх тэрыторыі. Гэты рэгіянальны праект скіраваны на паляпшэнне экалогіі Чарнаморскага басейна, да якога адносяцца многія рэкі Беларусі.

Price: € 7 562 600 Status: Тэрмін: 2012 - 2016
Завершаны
Павышэнне патэнцыялу для ліквідацыі і прадухілення паўторнага выкарыстання састарэлых пэстыцыдаў у якасці мадэлі для вырашэння праблемы нявыкарыстаных небяспечных хімічных рэчываў на тэрыторыі былога Савецкага Саюза

На тэрыторыі Беларусі да гэтага часу знаходзіцца больш за 10 000 тон непрыгодных пестыцыдаў – небяспечных хімічных рэчываў, якія з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя. Мінімізаваць негатыўнае ўздзеянне небяспечных адкідаў дапаможа сістэмны падыход да працэсу іх ліквідацыі. Праект таксама стане ўнёскам у “зялёную эканоміку” як аднаго з ключавых складнікаў развіцця краіны.

Price: € 7 107 000 Status: Тэрмін: 2012 - 2016