Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё
Энергетыка
Развіццё прыватнага сектара
Рэгіянальнае развіццё
Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя
Культура, навука, адукацыя і моладзь
Грамадзянская супольнасць і правы чалавека
Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне
Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы
Міграцыя, прытулак і бежанцы
Кіраванне дзяржаўнай мяжой
Мір і бяспека
Нормы і стандарты
Тэма:
Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі
У Беларусі шмат славутасцей і прывабных мясцін адпачынку, але бракуе досведу для паспяховага развіцця турыстычнай галіны. У той жа час турызм ёсць адной з крыніц эканамічнага развіцця краіны.
Пашырэнне эканамічных магчымасцей у сельскай Беларусі
Сельскія жыхары Беларусі, чые даходы значна ніжэйшыя, чым у гараджан, рызыкуюць трапіць за рысу беднасці. Ва ўмовах, калі сельгаспрадпрыемствы маюць невысокую прадукцыйнасць працы і не могуць забяспечыць дастойны заробак, альтэрнатывай можа стаць самазанятасць. Прадпрымальніцтва здольнае не толькі прадухіліць беднасць, але і забяспечыць устойлівае развіццё рэгіёнаў.
Кластарны падыход і інфармацыйныя тэхналогіі для мясцовага кіравання і ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый
Праблемы нацыянальнай эканомікі і сусветны крызіс асабліва негатыўна адбіваюцца на рэгіёнах. Менавіта тут найбольш імкліва падаюць даходы насельніцтва, скарачаюцца магчымасці для працаўладкавання і развіцця. Усё гэта вядзе да адтоку мясцовых жыхароў, асабліва моладзі, у сталіцу і буйныя гарады. Вёскі пусцеюць, што яшчэ больш ускладняе жыццё ў сельскай мясцовасці.
Валожын без бар’ераў: Пашырэнне магчымасцей для аказання сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг для людзей з інваліднасцю ў Валожынскім раёне
Дзякуючы праекту Валожын стане стартавай пляцоўкай для развіцця турызму без бар’ераў. У горадзе з’явяцца першы ў Беларусі турыстычны цэнтр і хостэл для людзей з інваліднасцю, а ў Налібоцкай пушчы – спецыяльна абсталяваная сцежка.
Сістэма аўтаматызацыі працэсу ўліку выдаткаванай энергіі і вады: беражыце ваду
У Чавусах мясцовыя ўлады актыўна працуюць над энергазберажэннем і абаронай навакольнага асяроддзя. Вясной 2014 года горад стаў восьмым па ліку населеным пунктам Беларусі, які далучыўся да Пагаднення мэраў і ўзяў на сябе шэраг абавязальніцтваў. У прыватнасці, да 2020 года тут павінны скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20%, паменшыць спажыванне энергіі на 20% і павялічыць долю выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі да 20%. Праект “Беражыце ваду” дае гораду добрую магчымасць выканаць асноўныя пункты дамовы.
Адукацыя адчыняе дзверы
Адукацыя асуджаных дае чалавеку магчымасць пасля вызвалення хутчэй адаптавацца ў грамадстве, зніжае рызыку паўторных правапарушэнняў. У папраўчых установах не заўсёды можна атрымліваць новыя веды і навыкі. Праект дазволіць зрабіць адукацыю больш даступнай для асуджаных.
ГарСвятло: Энергаэфектыўная мадэрнізацыя вулічнага асвятлення ў горадзе Полацку
Полацк як першы беларускі горад-удзельнік Пагаднення мэраў распрацаваў з дапамогай Еўрапейскага саюза ўласны План дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці. Гэты дакумент, прыняты ў 2012 годзе, уключае шэраг мер па паляпшэнні энергаэфектыўнасці камунальных будынкаў і прадпрыемстваў, вытворчасці электрычнасці з аднаўляльных крыніц энергіі, пашырэнні зялёных зон, аптымізацыі працы грамадскага транспарту і павышэнні эфектыўнасці сістэмы вулічнага асвятлення. “ГарСвятло” стане для Полацка яшчэ адной магчымасцю выканаць абавязальніцтвы, узятыя на сябе ў рамках Пагаднення мэраў.
Праграма па прадухіленні прыродных і тэхнагенных катастроф, гатоўнасці да іх і рэагаванні на іх у краінах Усходняга партнёрства (PPRD East 2)
Праграма накіраваная на ўмацаванне патэнцыялу грамадзянскай абароны у шасці краінах Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь. Яе рэалізацыя дазволіць павысіць эфектыўнасць кіравання рызыкамі на нацыянальным узроўні, а таксама павялічыць узровень абароненасці насельніцтва ад магчымых негатыўных наступстваў прыродных і тэхнагенных катастроф. Важнай часткай Праграмы з’яўляецца ўмацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва ў дзяржавах-удзельніцах і ўзаемадзеяння з Механізмам грамадзянскай абароны ЕС.
Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця “зялёнай” эканомікі ў Беларусі
Канцэпцыя зялёнай эканомікі закліканая забяспечыць дабрабыт насельніцтва і сацыяльную роўнасць, знізіць экалагічныя рызыкі. Пераход да гэтай мадэлі патрабуе новых падыходаў, і ў першую чаргу – на дзяржаўным узроўні.
Прырода важная для ўсіх. Умацаванне аховы прыроды праз развіццё лідарства і ўдзел мясцовага насельніцтва ў працэсе прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні
У Беларусі вызначана 51 тэрыторыя важная для птушак (ТВП). Гэта куткі дзікай прыроды, унікальныя экасістэмы, якія сталі домам для соцень відаў птушак. Захаваць іх – значыць захаваць біялагічную разнастайнасць краіны.