загрузка карты...
Паказаць карту
Адкрыць легенду Зачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма:

Завершаны
Жанчыны ў бізнесе

Жаночае прадпрымальніцтва, як любы малы бізнес, грае важную ролю ў эканоміцы дзяржавы. У той жа час кампаніі, узначаленыя жанчынамі, часта сутыкаюцца з праблемай доступу да фінансавання і ноў-хаў. Праект аказвае падтрымку малым і сярэднім прадпрыемствам са штатам да 250 супрацоўнікаў і гадавым абаротам менш за 50 млн еўра. Абавязковая ўмова − кіраваць кампаніяй павінна жанчына.

Price: Status: Тэрмін: 2015 - 2017
Завершаны
Распрацоўка падыходаў да гарманізацыі комплексных стратэгій інтэрнацыяналізацыі ў галіне вышэйшай адукацыі, даследаванняў і інавацый у ЕС і краінах-партнёрах/ HARMONY

Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс прадугледжвае збліжэнне нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі з стандартамі Еўрапейскага саюза. Рэалізацыя праекта палегчыць укараненне нормаў Балонскага працэсу ў беларускія ВНУ і такім чынам дапаможа краіне паспяхова інтэгравацца ў Еўрапейскую адукацыйную прастору.

Price: € 986 645 Status: Тэрмін: 2015 - 2018
Завершаны
Распрацоўка пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі
Упершыню ў Белаусі ў рамках праекта ствараецца юрыдычная служба, якая будзе дапамагаць сем’ям з дзецьмі, якія маюць цяжкія формы інваліднасці, абараняць свае інтарэсы. Кваліфікаваны юрыст, напрыклад, дапаможа сям’і дзіця-калясачніка вырашыць пытанне з усталяваннем пандуса да пад’езда.
Price: € 471 137 Status: Тэрмін: 2015 - 2018
Завершаны
Культура і крэатыўнасць
Крэатыўнасць і наватарства як важныя складнікі культурнага працэсу пазітыўна ўплываюць на самыя розныя сферы грамадскага развіцця.
Price: € 4 200 000 Status: Тэрмін: 2015 - 2018
Завершаны
Ад вытокаў да развіцця

Дзякуючы мясцовым ініцыятывам у Слаўгарадскім раёне адрадзіўся старадаўні промысел – традыцыйнае сыраварства. Сёння на кулінарныя фестывалі сюды едуць з усёй Беларусі. Турызм – наступны важны кірунак у развіцці рэгіёну.

Price: € 460 264 Status: Тэрмін: 2015 - 2018
Завершаны
Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь (БЕЛМЕД)

Амаль 90% усіх смерцяў у Беларусі звязаныя з неінфекцыйнымі захворваннямі (НІЗ): 63% прыпадае на сардэчна-сасудзістыя, 14% – на анкалагічныя. Іх развіццю спрыяюць шкодныя звычкі, няправільнае харчаванне і маларухомы лад жыцця. Паменшыць цяжар небяспечных хвароб магчыма за кошт зніжэння фактараў рызыкі, звязаных з НІЗ.

Price: € 4 100 000 Status: Тэрмін: 2015 - 2020
Завершаны
Развіццё аднаўляльных крыніц энергіі ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі

Навагрудак стаў другім пасля Полацка горадам Беларусі, які ў 2012 годзе далучыўся да Пагаднення мэраў, узяўшы на сябе абавязальніцтвы да 2020 года скараціць выкіды вуглякіслага газу да 20%. У рэгіёне ўжо рэалізавана некалькі энергаэфектыўных праграм і праектаў па ўкараненні аднаўляльных крыніц энергіі.

Price: € 600 597 Status: Тэрмін: 2015 - 2020
Завершаны
Пастаўка абсталявання для электраэнергіі, атрыманай экалагічна чыстым метадам, і комплекснага кіравання адкідамі з мэтай падтрымкі рэгіянальнага развіцця ў Беларусі

Укараненне перадавых “зялёных” тэхналогій дапамагае беларускай эканоміцы не толькі знізіць выдаткі на энергарэсурсы, але і захаваць навакольнае асяроддзе. Гэта асабліва важна для малых і сярэдніх гарадоў, дзе магчымасцей для развіцця значна менш, чым у прамысловых цэнтрах.

Price: € 5 049 573 Status: Тэрмін: 2015 - 2016
Завершаны
Спрыянне дзейнасці мясцовых органаў улады ў г. Хойнікі

Палова тэрыторыі Хойніцкага раёна непрыдатная для жыцця праз наступствы аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэта абцяжарвае сацыяльнае і эканамічнае развіццё рэгіёну: дарослым цяжка знайсці працу, моладзі і падлеткам – вызначыцца з прафесіяй.

Price: € 214 000 Status: Тэрмін: 2015 - 2017
Завершаны
Камунальнае кіраванне ў гарадах (КАМГАР) – камунікацыя і кіраванне для ўключэння грамадскасці ў кіраванне гарадской гаспадаркай у Беларусі

Поспех рэформаў у сферы гарадскога кіравання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі немагчымы без цеснага ўзаемадзеяння жыхароў горада, уласнікаў жылля і дзяржавы. Пабудаваць такія адносіны дапамагае перадавы досвед краін ЕС.
Price: € 588 089 Status: Тэрмін: 2015 - 2019