загрузка карты...
Паказаць карту
Адкрыць легенду Зачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма:

Завершаны
Павышэнне эфектыўнасці аховы зялёнай і воднай Дзяржаўнай мяжы паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, праект СУРКАП 2-і этап

Памежная бяспека – ключавы элемент палітыкі нацыянальнай бяспекі ў Беларусі і Украіне, гарантыя іх тэрытарыяльнай цэласнасці, адзін з элементаў развіцця палітычных, эканамічных і культурных адносін з суседнімі краінамі і міжнароднай супольнасцю.

Price: € 5 350 000 Status: Тэрмін: 2014 - 2017
Завершаны
Кліма-Іст: Захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў Рэспубліцы Беларусь для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змен клімату

Зарастанне тарфяных балот кустоўем, драбналессем i трыснягом пагражае ўнікальнай біяразнастайнасці заказнікаў. Для аднаўлення прыроднага ландшафту неабходна рэгулярна выдаляць залішнюю расліннасць. Атрыманую біямасу можна выкарыстоўваць у якасцi экалагiчнага палiва, часткова замяшчаючы iм вуглевадародную сыравіну, а таксама у будаўнiчым сектары.  

Price: € 1 498 000 Status: Тэрмін: 2014 - 2017
Завершаны
Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі

Зялёная эканоміка закліканая палепшыць дабрабыт людзей і зменшыць экалагічныя рызыкі. Прырода − найважнейшы рэсурс з пункту гледжання “зялёнай” канцэпцыі. Атрымліваць ад яе карысць, не робячы шкоды, дапамагае прымяненне сучасных эфектыўных стратэгій.

Price: € 5 000 000 Status: Тэрмін: 2014 - 2017
Завершаны
Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь

Будучыня малых гарадоў і сельскіх тэрыторый наўпрост залежыць ад працы мясцовых органаў улады і актыўнага ўдзелу насельніцтва. Вырашыўшы праблемы лакальнага развіцця, можна разлічваць на павышэнне ўзроўню жыцця па ўсёй краіне. Аснову стратэгіі праекта складае тэрытарыяльна-арыентаванае развіццё (ТАР), сутнасць якога – вызначыць праблемы і патрэбы кожнага рэгіёну сумеснымі намаганнямі мясцовай улады і грамадскасці.

Price: € 5 919 975 Status: Тэрмін: 2014 - 2018
Завершаны
Школа бацькоў. Прасоўванне пазітыўнага бацькоўства ў Беларусі

Сем’ям, якія выхоўваюць сірот, часта бракуе ведаў і навыкаў – досведу ўзаемадзеяння з біялагічнымі бацькамі дзяцей, урэгулявання канфліктных сітуацый.

Price: € 303 709 Status: Тэрмін: 2014 - 2017
Завершаны
Аб’ядноўваючыся вакол прыроды

Аб’ядноўваючыся вакол ідэі захавання дзікай прыроды, жыхары раёнаў больш актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і ў выніку змяняюць сваё асяроддзе да лепшага. Назіранне за прыродай не толькі дапамагае ім пераадолець сацыяльны стрэс, выкліканы наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, але і робіцца займальным заняткам.

Price: € 259 703 Status: Тэрмін: 2014 - 2017
Завершаны
MOST (Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў)

Мабільнасць – здольнасць грамадзян хутка перамяшчацца з адной краіны ў іншую – дапамагае не толькі завязваць новыя знаёмствы, але і паляпшаць паразуменне паміж краінамі. Дзякуючы праграме падчас паездак у краіны ЕС удзельнікі набываюць новыя веды, павышаюць прафесійную кваліфікацыю, знаходзяць партнёраў. Удзельнікам праекта аплачваюцца выдаткі на транспарт, пражыванне, харчаванне, візу, страхоўку, уваходныя квіткі на мерапрыемствы.

Price: € 9 295 000 Status: Тэрмін: 2014 - 2020
Завершаны
Развіццё патэнцыялу сеткі сямейных клубаў у Чарнобыльскай зоне з мэтай паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі

Сямейны клуб – гэта аб’яднанне людзей з агульнымі інтарэсамі, якія займаюцца актуальнымі праблемамі сельскай мясцовасці. Такія нефармальныя суполкі дапамагаюць аказваць падтрымку сем’ям, якія пражываюць на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях, і прыцягваць актыўных мясцовых жыхароў да развіцця свайго рэгіёну.

Price: € 502 816 Status: Тэрмін: 2014 - 2018
Завершаны
Падтрымка жанчын, якія пацярпелі ад гвалту ў сям’і, і іх дзяцей: павышэнне ўзроўню інфармаванасці і аказанне комплекснай дапамогі

Паводле дадзеных сацыялагічных даследаванняў, кожная трэцяя жанчына ў Беларусі пакутуе ад фізічнага гвалту ў сваёй сям’і. “Выйсце ёсць заўсёды!” – лічаць спецыялісты праекта, вырашаючы праблему комплексна, з шырокай інфармацыйнай падтрымкай.

Price: € 245 000 Status: Тэрмін: 2014 - 2016
Завершаны
Ад энергаэфектыўнасці да гарадской мабільнасці: увядзенне падыходу па ўдзеле мясцовага насельніцтва ў распрацоўцы плана ўстойлівай гарадской мабільнасці ў Полацку

Яшчэ 10–15 гадоў таму на 1 000 палачан прыходзілася парадку 150 аўтамабіляў, цяпер – каля 300. Рост транспартнага патоку пагражае гарадской экалогіі і бяспецы людзей. Вырашыць праблему можна шляхам укаранення сучаснай сістэмы гарадской мабільнасці.

Price: € 334 000 Status: Тэрмін: 2014 - 2017