загрузка карты...
Паказаць карту
Адкрыць легенду Зачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма:

Дзейсны
Паляпшэнне прыгранічных медыцынскіх паслуг у сардэчна-сасудзiстых захворваннях і інтэнсіўнай медыцынскай тэрапіі ў рэгіёнах Беластока і Мінскай вобласці
Абмен перадавым досведам паміж бальніцамі і выкарыстанне новага спецыялізаванага медыцынскага абсталявання даюць магчымасць палепшыць медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. Гэта, у сваю чаргу, спрыяльна адбіваецца на якасці і ўзроўні жыцця людзей.
Price: € 2 059 636 Status: Тэрмін: 2020 - 2022
Дзейсны
Паляпшэнне трансгранічных медыцынскіх паслуг у анкалагічнай уралогіі ў рэгіёнах Беластока і Гродзенскай вобласці
Рост колькасці новых выпадкаў раку ў галіне ўралогіі павялічвае патрэбнасць у хірургічных умяшаннях. Паводле дадзеных канцэр-рэгістра Рэспублікі Беларусь, да 2029 года ў Беларусі і Польшчы колькасць выпадкаў раку прастаты павялічыцца на 29%, раку мачавога пухіра ‒ на 22%. Павышэнне даступнасці і якасці медыцынскага абслугоўвання дазволіць палепшыць дыягностыку і правядзенне аперацый пры онкаўралагічных захворваннях.
Price: € 1 789 034 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
Памяншэнне сацыяльнай ізаляцыі і павышэнне якасці жыцця хворых на рак у Віленскім павеце і Гродзенскай вобласці
Сучасная малаінвазіўная хірургія дазваляе апераваць людзей з анкалагічнымі захворваннямі з мінімальным траўмаваннем пацыента і з меншым болевым сіндромам. Такія аперацыі пераносяцца лягчэй, чым адкрытыя хірургічныя ўмяшанні, таму пацыенты хутчэй аднаўляюцца. Гэта дазваляе ім хутчэй вярнуцца да паўсядзённага жыцця.
Price: € 488 200 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Завершаны
Аказанне падтрымкі Рэспубліцы Беларусь у распрацоўцы Канцэпцыі міграцыйнай палітыкі
Беларусь як транзітная краіна на практыцы сутыкаецца з неабходнасцю эфектыўнага кіравання міграцыйнымі патокамі. Дапамагчы ў гэтым можа збалансаваная палітыка ў сферы міграцыі, якая заснавана на перадавым міжнародным досведзе і адпавядае сацыяльна-эканамічным і дэмаграфічным інтарэсам Беларусі.
Price: € 105 000 Status: Тэрмін: 2019 - 2020
Дзейсны
Для выратавання. Паляпшэнне доступу да медыцынскіх паслуг пры надзвычайных сітуацыях з дапамогай узаемадзеяння структур хуткай медыцынскай дапамогі на прыгранічнай тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Украіны
Працяглы час чакання медыцынскай дапамогі з’яўляецца адной з прычын вялікай колькасці выпадкаў смерці ў надзвычайных сітуацыях. Аказанне своечасовай дапамогі можа быць абцяжарана з-за недахопу медыцынскага абсталявання, недастатковай кваліфікацыі брыгад хуткай дапамогі, наяўнасці абсталявання і транспартных сродкаў са значным зносам, а таксама нізкай дасведчанасці мясцовых супольнасцей аб правілах аказання першай дапамогі.
Price: € 1 523 914 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
МОСТ як пілотная экабізнес-мадэль для мясцовага і рэгіянальнага эканамічнага росту
Эканоміка Слаўгарадскага раёна заснавана на аграрнай вытворчасці, адсутнічае прамысловасць. Пры гэтым унёсак прадпрымальнікаў у эканоміку раёна складае да 5% паступленняў у бюджэт. Адна з магчымасцей для эканамічнага росту ‒ развіццё сельскага прадпрымальніцтва праз стварэнне роўных умоў доступу да адукацыі, рэсурсаў і суправаджэння бізнесу.
Price: € 655 744 Status: Тэрмін: 2019 - 2022
Дзейсны
Стварэнне Цэнтра прасоўвання і падтрымкі прадпрымальніцтва і інавацый у Глыбоцкім раёне
Недахоп ведаў і навыкаў у сферы прадпрымальніцтва ў мясцовых жыхароў з’яўляецца стрымліваючым фактарам для паўнавартаснага развіцця прадпрымальніцкай і дзелавой актыўнасці ў Глыбоцкім раёне. Навучанне новым навыкам і кансультаванне па далейшым развіцці малога і сярэдняга бізнесу дапаможа палепшыць бізнес-асяроддзе ў раёне.
Price: € 461 478 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
Развіццё прыгранічнага супрацоўніцтва ў аказанні дапамогі людзям з аўтызмам на польска-беларускай мяжы
Колькасць дзяцей з аўтыстычнымі парушэннямі расце штогод. У Брэсцкай вобласці за апошнія пяць гадоў іх колькасць павялічылася ўдвая. Каб аказваць якасную карэкцыйна-педагагічную дапамогу, неабходна падрыхтаваць спецыялістаў, набыць спецыяльнае абсталяванне і стварыць інфраструктуру, даступную для дзяцей з разладамі аўтыстычнага спектру.
Price: € 2 309 222 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
Аграбізнес-інкубатар
Эканоміка Брагінскага раёна, дзе пражываюць каля 12 тысяч чалавек, заснавана на сельскай гаспадарцы, перш за ўсё на буйной таварнай сельгасвытворчасці. У той жа час больш за тысячу сем’яў раёна атрымліваюць да 50% свайго даходу з рэалізацыі бульбы, агародніннай, зяленіўнай і садовай прадукцыі з прысядзібных участкаў. Таму павышэнне самазанятасці насельніцтва ў аграбізнесе з’яўляецца адным з прыярытэтаў устойлівага развіцця Брагінскага раёна.
Price: € 625 552 Status: Тэрмін: 2019 - 2023
Дзейсны
Паляпшэнне эпідэміялагічнай бяспекі на польска-беларускім памежжы
Ранняе выяўленне інфекцыйных захворванняў дае магчымасць своечасова пачаць неабходнае лячэнне і прадухіліць распаўсюджванне інфекцый. А прафілактычныя захады, у тым ліку па інфармаванні насельніцтва, дазваляюць паменшыць колькасць новых выпадкаў інфекцыйных захворванняў.
Price: € 2 579 221 Status: Тэрмін: 2019 - 2021