загрузка карты...
Паказаць карту
Адкрыць легенду Зачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма:

Завершаны
Трансгранічныя водныя інспектары: на шляху да сумеснага маніторынгу і асваення водных рэсурсаў басейна ракі Прыпяць
Малыя рэкі — важныя крыніцы пітной вады, без іх немагчыма развіваць сельскую гаспадарку і падтрымліваць экасістэмы цэлых рэгіёнаў. Ад рэк, размешчаных у басейне Прыпяці, таксама залежыць стан Чорнага мора, у якое яна ўпадае. Праект закліканы захаваць экалогію рэгіёну і спрыяць яго развіццю.
Price: € 277 800 Status: Тэрмін: 2018 - 2019
Завершаны
Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі
Аказанне дапамогі і падтрымкі людзям, асабліва з уразлівых груп, з’яўляецца адной з найважнейшых функцый у рабоце мясцовых уладаў. Уцягванне ў гэты працэс мясцовай супольнасці дапамагае вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць, і рэагаваць на запыты людзей найбольш хутка і эфектыўна.
Price: € 667 111 Status: Тэрмін: 2017 - 2021
Завершаны
Падтрымка эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Беларускай эканоміцы неабходна паменшыць уплыў дзяржавы і спрыяць развіццю прыватнага сектара, у тым ліку праз рост малых і сярэдніх прадпрыемстваў, але пры гэтым важна мінімізаваць негатыўныя сацыяльныя наступствы рэформаў. Мерапрыемствы ў рамках праекта дапамагаюць Беларусі ў распрацоўцы палітыкі і інструментаў, якія неабходныя для колькаснай ацэнкі ўздзеяння канкрэтных рэформаў.
Price: € 3 000 000 Status: Тэрмін: 2017 - 2020
Завершаны
Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі
Праект накіраваны на адаптацыю сістэмы прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў у Беларусі пад патрэбы сучаснага рынку працы.
Price: € 5 400 000 Status: Тэрмін: 2017 - 2021
Завершаны
Мэры за эканамічны рост (Ініцыятыва ЕС для краін-удзельніц Усходняга партнёрства)

Асноўнымі мэтамі нацыянальнай Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады з’яўляюцца аднаўленне эканамічнага росту, павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягненне інвестыцый і інавацыйнае развіццё. Асаблівая ўвага нададзеная рэгіянальнаму і мясцоваму развіццю. Нягледзячы на ​​тое, што рэгіёны сёння дэманструюць больш высокія тэмпы эканамічнага росту, чым сталіца, дыспрапорцыя ва ўзроўні жыцця пагаршаецца. Гэта пагражае сацыяльна-дэмаграфічнай дэградацыяй малых гарадоў і вёсак. Ініцыятыва “Мэры за эканамічны рост” прапануе сучасны падыход да кіравання мясцовым эканамічным развіццём, які станоўча зарэкамендаваў сябе ва ўсім свеце.

Price: € 4 979 800 Status: Тэрмін: 2017 - 2020
Завершаны
Развіццё сельскіх тэрыторый у Рэспубліцы Беларусь: Павышэнне ролі сельскага прадпрымальніцтва ў РБ шляхам стварэння і запуску ў Камарова сельскага бізнес-інкубатара

Віцебская і Гродзенская вобласць Беларусі з’яўляюцца ўнікальнымі тэрыторыямі ў сілу сваёй блізкасці да межаў ЕС і аддаленасці ад буйных прамысловых цэнтраў, аднак у апошнія гады колькасць рабочых месцаў тут, як і па ўсё краіне, скарачаецца. Прыватны бізнес у сельскай мясцовасці гэтых абласцей мог бы стаць крыніцай стварэння працоўных месцаў, але цяпер у ім занята менш за 3% жыхароў. Праект накіраваны на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне за кошт развіцця мясцовага прадпрымальніцтва.

Price: € 551 034 Status: Тэрмін: 2017 - 2020
Завершаны
Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь
Хоць для многіх ровар па-ранейшаму асацыюецца з адпачынкам, у апошнія гады назіраецца значны рост цікавасці да ровара як да паўнавартаснага транспартнага сродку. Вынікі параўнальнага даследавання грамадскай думкі ў Мінску ў 2017 і 2019 гадах паказваюць, што людзі сталі лічыць ровар добрай заменай перамяшчэнню пешкі або на аўтамабілі, але не грамадскаму транспарту. Пры гэтым амаль усе апытаныя адзначаюць, што велаінфраструктуру трэба працягваць развіваць, у першую чаргу, трэба факусаваць увагу на дазволе перамяшчэння на ровары па праезнай частцы.
Price: € 630 173 Status: Тэрмін: 2017 - 2020
Завершаны
Наваполацк — ад інклюзіўнай школы да інклюзіўнага горада

Уключэнне дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю ў адукацыйны працэс і паўнавартаснае грамадскае жыццё — адна з важных задач цывілізаванага грамадства. Праект накіраваны на стварэнне інклюзіўнага асяроддзя, зняцце сацыяльных і псіхалагічных бар’ераў у дачыненні да людзей з інваліднасцю.


Price: € 514 080 Status: Тэрмін: 2016 - 2020
Завершаны
“Павестка-50” Правы людзей з інваліднасцю: павестка для Беларусі

24 верасня 2015 года Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі ААН пра правы людзей з інваліднасцю, а праз год — ратыфікавала гэты дакумент. Канвенцыя прадугледжвае забеспячэнне правоў і асноўных свабод людзей з інваліднасцю і прызнанне іх паўнапраўнымі членамі грамадства. Дадзены праект накіраваны на прывядзенне нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі Канвенцыі, а таксама ўвядзенне адпаведных зменаў у беларускую правапрымяняльную практыку.  


Price: € 408 159 Status: Тэрмін: 2016 - 2019
Завершаны
Водная ініцыятыва Еўрапейскага саюза плюс для краін Усходняга партнёрства

Вада − найважнейшы рэсурс і ключавы фактар устойлівага развіцця краін Усходняга партнёрства ЕС: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. У той жа час для водных аб’ектаў рэгіёна актуальная праблема забруджвання прамысловымі сцёкамі і адходамі сельскай гаспадаркі. Ахоп насельніцтва паслугамі водазабеспячэння ў цэлым дастаткова высокі, але іх якасць далёка не заўсёды здавальняючая. Адной з прыярытэтных задач Воднай стратэгіі Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2020 года з’яўляецца рэалізацыя басейнавага прынцыпу кіравання воднымі рэсурсамі, а таксама абарона ад забруджвання паверхневых і падземных вод. Дадзены праект накіраваны на вырашэнне задач, якія стаяць перад краінамі ў воднай сферы.

Price: € 24 601 815 Status: Тэрмін: 2016 - 2020