загрузка карты...
Паказаць карту
Адкрыць легенду Зачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма:

Дзейсны
Бяспека на трансгранічнай беларуска-польскай тэрыторыі. Умацаванне патэнцыялу пажарных і выратавальных службаў
На беларуска-польскай мяжы створана шырокая сістэма транспартных камунікацый: памежныя кантрольна-прапускныя пункты, грузавыя тэрміналы, масты і аўтастрады. Гэта прывяло да павелічэння грузавога і пасажырскага патокаў, што патрабуе стварэння эфектыўнай сістэмы бяспекі і прадухілення надзвычайных сітуацый рознага характару. Эфектыўнасць выратавальных мерапрыемстваў шмат у чым залежыць ад ступені ўзаемадзеяння службаў выратавання па абодва бакі мяжы.
Price: € 4 500 000 Status: Тэрмін: 2018 - 2021
Завершаны
Актуалізацыя і аднаўленне еўрапейскага культурнага ландшафту на літоўска-беларускай мяжы
Захаванне аб'ектаў культурна-гістарычнай спадчыны і іх адаптацыя да патрэб турызму з'яўляюцца аднымі з важных задач для далейшага развіцця турыстычнага патэнцыялу памежных рэгіёнаў Беларусі і Літвы.
Price: € 499 344 Status: Тэрмін: 2018 - 2020
Завершаны
Укараненне мерапрыемстваў па энергаэфектыўнасці з мэтай устойлівага энергетычнага развіцця Ашмянскага раёна Беларусі
Укараненне энергаэфектыўных захадаў і выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі ва ўстановах адукацыі дазваляюць знізіць спажыванне цеплавой і электрычнай энергіі, скараціць бюджэтныя выдаткі на яе аплату і паменшыць выкіды парніковых газаў.
Price: € 696 614 Status: Тэрмін: 2018 - 2021
Завершаны
Укараненне святлодыёднага вулічнага асвятлення ў Бярозаўскім раёне з выкарыстаннем аўтаматызацыі і сістэмы кантролю
У сістэме гарадскога асвятлення ў горадзе Бяроза схаваны значныя магчымасці для скарачэння спажывання энергіі. Састарэлыя газаразрадныя лямпы, якія выкарыстоўваюцца цяпер, спажываюць шмат электрычнай энергіі, што павялічвае расход бюджэтных сродкаў.
Price: € 775 044 Status: Тэрмін: 2018 - 2020
Дзейсны
Сумесная праграма ЕС і Рэспублікі Беларусь у падтрымку развіцця прыватнага сектара
За апошнія некалькі гадоў Урад Рэспублікі Беларусь зрабіў шэраг крокаў па макраэканамічнай стабілізацыі: знізіў цяжар рэгулявання для бізнесу шляхам прыняцця мер, якія адкрываюць рынкі збыту для тавараў і паслуг, і праводзіць палітыку па спрыянні развіццю прыватнага сектара. Дынамічны прыватны сектар мае выключна важнае значэнне для павышэння прадукцыйнасці, паскарэння тэмпаў росту эканомікі і стварэння новых працоўных месцаў у Беларусі.
Price: € 4 800 000 Status: Тэрмін: 2018 - 2021
Завершаны
Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні (Экаманіторынг)

Экалагічны маніторынг – гэта рэгулярныя комплексныя назіранні за станам экасістэм і працэсамі, якія адбываюцца ў іх. Яны праводзяцца для таго, каб фіксаваць змены навакольнага асяроддзя. Гэта дазваляе рабіць прагнозы і рабіць неабходныя захады для прадухілення негатыўных наступстваў. Каб знізіць усё большы ўплыў, які аказвае на навакольнае асяроддзе дзейнасць чалавека, экалагічны маніторынг з’яўляецца надзённай неабходнасцю.

Price: € 3 500 000 Status: Тэрмін: 2018 - 2022
Дзейсны
Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь

Дадзены праект з'яўляецца кампанентам маштабнай праграмы «Умацаванне прыватнай ініцыятывы ў Беларусі» (SPRING).

Price: € 7 700 000 Status: Тэрмін: 2018 - 2022
Дзейсны
ЕС для моладзі. “Школьны сад” для развіцця сельскагаспадарчага прадпрымальніцтва

У Беларусі, Малдове і Украіне сельскае насельніцтва хутка старэе. Моладзь, не маючы перспектыў для росту і развіцця, з’язджае ў гарады, што прыводзіць да нестабільнасці сельскага сектара і павышае рызыкі для нацыянальнай харчовай бяспекі. Праект будзе спрыяць развіццю ў сельскіх раёнах прафесійнай аграрнай адукацыі, што прывядзе да росту эканамічных магчымасцяў і інтэграцыі моладзі ў сельскую гаспадарку.

Price: € 1 579 000 Status: Тэрмін: 2018 - 2022
Завершаны
ЕС для моладзі. Ад працаўладкавання да ўстойлівасці ў Арменіі, Беларусі і Украіне

Паспяховы выхад на рынак працы і далейшае замацаванне на ім выклікае шэраг цяжкасцяў і асцярог у моладзі. Асабліва гэта актуальна для сацыяльна ўразлівай катэгорыі маладых людзей. Праект, які распрацаваны з улікам шматгадовага паспяховага досведу працы “SOS – Дзіцячыя вёскі”, закліканы палепшыць перспектывы па занятасці моладзі ў Беларусі, Арменіі і Украіне.

Price: € 1 666 666 Status: Тэрмін: 2018 - 2021
Завершаны
ЕС для моладзі. Развіццё патэнцыялу для працаўладкавання

У Беларусі існуе праблема недахопу працоўнай сілы, што асабліва актуальна для сельскіх раёнаў. Маладых людзей у малых гарадах і вёсках становіцца ўсё менш, а тыя, хто там застаецца, недастаткова актыўныя ў пытаннях працаўладкавання. Дадзены праект дапаможа выбудаваць алгарытм актыўнага ўзаемадзеяння ўсіх зацікаўленых бакоў і павысіць шанцы моладзі на працаўладкаванне.

Price: € 253 916 Status: Тэрмін: 2018 - 2021