Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё
Энергетыка
Развіццё прыватнага сектара
Рэгіянальнае развіццё
Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя
Культура, навука, адукацыя і моладзь
Грамадзянская супольнасць і правы чалавека
Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне
Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы
Міграцыя, прытулак і бежанцы
Кіраванне дзяржаўнай мяжой
Мір і бяспека
Нормы і стандарты
Тэма:
Развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва
БЯСПЕКА. Права жыць без гвалту
Жанчыны і дзеці, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, не заўсёды могуць своечасова атрымаць абарону і падтрымку. У Беларусі пакуль не хапае прытулкаў, дзе яны могуць схавацца, і кваліфікаваных спецыялістаў, да якіх яны могуць звярнуцца па дапамогу. Неабходна таксама шырокая інфармацыйна-асветніцкая праца з насельніцтвам па пытаннях хатняга гвалту і мірнага ўрэгулявання канфліктных сітуацый у сям’і.
Развіццё “Кастрычніцкага эканамічнага форуму” – пляцоўкі для адкрытага дыялогу аб магчымых кірунках эканамічных рэформаў для Беларусі – для больш эфектыўнага і ўцягнутага грамадзянскага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў па пытаннях эканамічнай палітыкі на нацыянальным і мясцовым узроўнях
Сучасныя эканамічныя выклікі павышаюць актуальнасць дыялогу ўлад, бізнесу і грамадзянскай супольнасці на тэму ўстойлівага развіцця краіны. Зрабіць такі дыялог рэгулярным і канструктыўным закліканая адкрытая платформа Кастрычніцкага эканамічнага форуму (KEF). Канцэпцыя KEF: рэформы становяцца больш рэальнымі, калі пра іх гавораць адкрыта.
Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай
Якасць жыллёва-камунальных паслуг уплывае на жыццё кожнага чалавека. Сёння ў Беларусі грамадзяне маюць абмежаваныя магчымасці для атрымання інфармацыі аб дзейнасці камунальных службаў. Павысіць эфектыўнасць працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі дазволіць увядзенне механізму сацыяльнай падсправаздачнасці, які прадугледжвае актыўнае ўцягненне насельніцтва ў развіццё гэтага сектара.
Стварэнне сеткавай інфраструктуры для падтрымкі інавацыйнага прадпрымальніцтва моладзі на платформах вытворчых лабараторый
Нацыянальная стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года прадугледжвае пераход да інавацыйнага шляху развіцця эканомікі і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай навукі. Гэта патрабуе больш якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў, здольных не толькі генераваць ідэі, але і ўкараняць новыя распрацоўкі ў вытворчасць і сацыяльную сферу. Матываваць студэнтаў да інавацыйнай дзейнасці закліканыя вытворчыя лабараторыі (фаблабы), створаныя на базе галоўных ВНУ.
Падтрымка ініцыятывы "Пагадненне мэраў" у Беларусі
Больш за 9,5 тысяч гарадоў і раёнаў у розных краінах ужо далучыліся да еўрапейскай ініцыятывы “Пагадненне мэраў”, узяўшы на сябе абавязальніцтва скараціць выкіды парніковых газаў к 2030 году на 30%. У Беларусі ўжо 47 гарадоў-удзельнікаў Пагаднення. Пасля далучэння горад чакае цяжкая праца па распрацоўцы захадаў для скарачэння выкідаў парніковых газаў і адаптацыі да змены клімату. Для дасягнення мэтаў гораду неабходна дапамога спецыялістаў і абмен досведам з іншымі гарадамі-ўдзельнікамі.
Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі
У лютым 2014 года Браслаў падпісаў Пагадненне мэраў, узяўшы на сябе абавязальніцтва скараціць да 2020 года выкіды вуглякіслага газу на 20%. А да 2030 года Браслаўскі раён – папулярнае месца турыстычнага адпачынку – павінен стаць першым у Беларусі кліматычна нейтральным муніцыпалітэтам. Дасягнуць гэтых амбіцыйных мэт плануецца за кошт выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі і прасоўвання ідэй энергаэфектыўнасці. Скарачэнне энергаспажывання дазволіць рэгіёну штогод эканоміць бюджэтныя сродкі.
Вучыцца, каб дзейнічаць
Для многіх беларусаў працэс адукацыі завяршаецца разам са сканчэннем каледжа або ўніверсітэта. Аднак ва ўсім свеце сёння набірае папулярнасць дадатковая адукацыя і навучанне на працягу ўсяго жыцця. Пасля таго як у 2011 годзе ў Беларусі ўступіў у сілу адукацыйны кодэкс, тэрмін “дадатковая адукацыя дарослых” стаў разумецца шырэй – сёння пад ім маецца на ўвазе не толькі павышэнне кваліфікацыі, але і любое арганізаванае навучанне, у тым ліку – нефармальнае.
Развіццё паслуг у сферы кіравання адкідамі Пухавіцкага раёна
Штогод у Пухавіцкім раёне з 30 000 тон цвёрдых камунальных адкідаў перапрацоўваецца толькі каля 5%. Асноўная частка смецця адпраўляецца на палігон для пахавання, забруджваючы навакольнае асяроддзе. Праект не толькі палепшыць экалогію раёна, але і стане добрым прыкладам для іншых рэгіёнаў Беларусі ў сферы кіравання адкідамі.
Кансультацыі для малога бізнесу
Прадпрымальніцтва з’яўляецца падмуркам развіцця любой эканомікі, яно стварае новыя працоўныя месцы і фармуе здаровае канкурэнтнае асяроддзе. Нездарма ў шэрагу развітых краін на долю малога бізнесу прыходзіцца да 70% валавога нацыянальнага прадукту. Сусветны досвед паказвае, што недзяржаўныя кампаніі, як правіла, працуюць больш эфектыўна за дзяржаўныя. Праект “Кансультацыі для малога бізнесу” дапамагае паспяховаму развіццю малых і сярэдніх прадпрыемстваў Беларусі.