загрузка карты...
Паказаць карту
Адкрыць легенду Зачыніць легенду

Зялёная эканоміка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё

Энергетыка

Развіццё прыватнага сектара

Рэгіянальнае развіццё

Ахова здароўя і сацыяльная інтэграцыя

Культура, навука, адукацыя і моладзь

Грамадзянская супольнасць і правы чалавека

Эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне

Рэфармаванне судовай і пенітэнцыярнай сістэмы

Міграцыя, прытулак і бежанцы

Кіраванне дзяржаўнай мяжой

Мір і бяспека

Нормы і стандарты

Пашыраны Скінуць


Тэма:

Завершаны
Развіццё прыгранічнага супрацоўніцтва ў аказанні дапамогі людзям з аўтызмам на польска-беларускай мяжы
Колькасць дзяцей з аўтыстычнымі парушэннямі расце штогод. У Брэсцкай вобласці за апошнія пяць гадоў іх колькасць павялічылася ўдвая. Каб аказваць якасную карэкцыйна-педагагічную дапамогу, неабходна падрыхтаваць спецыялістаў, набыць спецыяльнае абсталяванне і стварыць інфраструктуру, даступную для дзяцей з разладамі аўтыстычнага спектру.
Price: € 2 309 222 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
Аграбізнес-інкубатар
Эканоміка Брагінскага раёна, дзе пражываюць каля 12 тысяч чалавек, заснавана на сельскай гаспадарцы, перш за ўсё на буйной таварнай сельгасвытворчасці. У той жа час больш за тысячу сем’яў раёна атрымліваюць да 50% свайго даходу з рэалізацыі бульбы, агародніннай, зяленіўнай і садовай прадукцыі з прысядзібных участкаў. Таму павышэнне самазанятасці насельніцтва ў аграбізнесе з’яўляецца адным з прыярытэтаў устойлівага развіцця Брагінскага раёна.
Price: € 625 552 Status: Тэрмін: 2019 - 2023
Завершаны
Паляпшэнне эпідэміялагічнай бяспекі на польска-беларускім памежжы
Ранняе выяўленне інфекцыйных захворванняў дае магчымасць своечасова пачаць неабходнае лячэнне і прадухіліць распаўсюджванне інфекцый. А прафілактычныя захады, у тым ліку па інфармаванні насельніцтва, дазваляюць паменшыць колькасць новых выпадкаў інфекцыйных захворванняў.
Price: € 2 579 221 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
Умацаванне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
Усебаковы аналіз і ўдасканаленне сістэмы кіравання надзвычайнымі сітуацыямі і грамадзянскай абароны ў Рэспубліцы Беларусь неабходныя для эфектыўнай дзейнасці органаў і падраздзяленняў сістэмы МНС, а таксама для ўмацавання прафесійных узаемаадносін з аварыйна-выратавальнымі структурамі еўрапейскіх дзяржаў.
Price: € 1 200 000 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Дзейсны
Ландшафтна-арыентаванае развіццё сельскіх тэрыторый даліны ракі Ясельда пры ўдзеле мясцовага насельніцтва
Устойлівае развіццё сельскіх тэрыторый з’яўляецца адным з прыярытэтаў развіцця Беларусі. Даліна ракі Ясельда мае спецыфічныя экалагічныя, сацыяльныя, ландшафтныя і гісторыка-культурныя асаблівасці. Захоўваючы ўнікальную экалогію і біяразнастайнасць гэтага рэгіёну, неабходна таксама ў поўнай меры выкарыстаць яго магчымасці для занятасці і самазанятасці мясцовых жыхароў і ўключэння іх у працэсы кіравання і прыняцця рашэнняў.
Price: € 747 549 Status: Тэрмін: 2019 - 2022
Завершаны
Павышэнне канкурэнтаздольнасці і ўстойлівасці турызму ў сферы культуры, спрыянне захаванню, даступнасці і развіццю нематэрыяльнай культурнай і гістарычнай спадчыны ў Латвіі, Літве і Беларусі
Нематэрыяльная культурная спадчына і мясцовая гісторыя ў трансгранічных рэгіёнах не цалкам вывучаныя і выкарыстоўваюцца ў якасці турыстычнага прадукту не ў поўным аб’ёме, што стварае рызыкі iх страты. Для захавання гісторыка-культурнай спадчыны трансгранічныя рэгіёны Беларусі, Латвіі і Літвы могуць ствараць і развіваць сумесныя турыстычныя прадукты. Гэта не толькі прыцягне турыстаў, але і паспрыяе павышэнню прывабнасці рэгіёнаў і ўзмацненню іх турыстычнага патэнцыялу.
Price: € 1 031 590 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Завершаны
Вольны доступ да медыцынскіх паслуг у трансгранічным рэгіёне
У Брэсцкай дзіцячай абласной бальніцы ў аварыйным стане знаходзіцца сістэма генеравання і размеркавання кіслароду. Ад яе залежыць праца аддзяленняў рэанімацыі, выходжвання нованароджаных, аперацыйныя блокі. Таксама бальніца на базе рэанімацыі аказвае паліятыўную дапамогу (для невылечных хворых), аднак стацыянарныя паліятыўныя палаты з-за недахопу рэсурсаў не былі вылучаныя. Мадэрнізацыя кіслароднай станцыі і сістэмы размеркавання медыцынскіх газаў створыць умовы для далейшага абсталявання бальніцы новым медыцынскім абсталяваннем і пашырэння спектру паслуг.
Price: € 857 359 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Завершаны
Зніжэнне негатыўнага ўздзеяння чужародных інвазійных відаў раслін на экасістэмы і дабрабыт людзей у памежным літоўска-беларускім рэгіёне (Чужародныя інвазійныя віды раслін)
Укараненне (інвазія) агрэсіўных чужародных відаў з’яўляецца ў цяперашні час глабальнай экалагічнай і сацыяльна-эканамічнай праблемай у свеце. Інвазійныя віды выцясняюць мясцовыя віды раслін і жывёл, трансфармуюць і знішчаюць мясцовыя экасістэмы, наносяць значную эканамічную шкоду і ўяўляюць небяспеку для здароўя людзей. Распрацоўка захадаў па прадухіленні біялагічных інвазій, змякчэнні іх наступстваў і маніторынг з’яўляюцца абавязкам усіх краін, уключаючы Літву і Беларусь, якія падпісалі ў 1992 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра Канвенцыю аб біялагічнай разнастайнасці. Эфектыўныя дадзеныя захады толькі пры міжнародным супрацоўніцтве, бо інвазійныя віды не ведаюць дзяржаўных межаў.
Price: € 314 691 Status: Тэрмін: 2019 - 2020
Завершаны
Аднаўленне агульнай культурнай спадчыны як асновы для развіцця трансгранічнага супрацоўніцтва моладзі і творчых калектываў Польшчы і Беларусі
У Грушаўцы (Ляхавіцкі раён) у цяперашні час знаходзіцца ў занядбаным стане і паступова руйнуецца сядзіба Рэйтанаў. Дом сядзібы штогод наведвае каля 1000 турыстаў з Польшчы. Але з-за наяўных унутраных разбурэнняў дадзены аб’ект прызнаны непрыдатным для наведвання турыстамі (яго можна разглядаць толькі звонку). У выніку рэалізацыі праекта турысты з Польшчы і Беларусі атрымаюць магчымасць даведацца аб мясцовай і трансгранічнай культурнай спадчыне і атрымаюць доступ да прывабных культурна-гістарычных аб’ектаў.
Price: € 2 375 000 Status: Тэрмін: 2019 - 2021
Завершаны
Узмацненне магчымасцей кіналагічнай службы мытных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча
У апошнія гады на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза павялічваецца колькасць спробаў кантрабанды тытунёвых вырабаў, а таксама наркатычных і псіхатропных рэчываў. Барацьба з незаконным перамяшчэннем праз мяжу тытунёвай прадукцыі і забароненых рэчываў з’яўляецца важнай часткай дзейнасці беларускіх і польскіх мытных службаў па забеспячэнні бяспекі па абодва бакі мяжы.
Price: € 221 820 Status: Тэрмін: 2019 - 2021